Нячво́ра — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 7 км на ўсход ад аграгарадка Палата, у басейне ракі Палата.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Плошча вадазбору 2,75 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. На поўначы злучана ручаём з возерам Уклейна.