wd wp Пошук:

Нямецкі баксёр

Нямецкі баксёр або проста баксёр — выведзеная ў Германіі парода буйных каржакаватых гладкпоўсцевых сабак. Афарбоўка поўсці можа быць аднастайнай бэжавай, тыгровай, белай або тыгровай з белымі плямамі. Баксёры брахіцэфалічны (яны маюць шырокія, кароткія чарапы), у іх квадратныя пысы, форма прыкусу ў баксёра — перакус, вельмі моцныя сківіцы і магутны прыкус ідэальны для падвешвання на буйную здабычу. Баксёр быў выведзены з англійскага бульдога.

Баксёры былі ўпершыню прадстаўлены на выставе для сенбернараў ў Мюнхене ў 1895 годзе, а першы клуб заводчыкаў баксёраў быў заснаваны праз год. Па дадзеных Амерыканскага клуба сабакаводства баксёр — сёмая па папулярнасці парода ў ЗША (2010 год).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Малосы
Катэгорыя·Пароды сабак паводле алфавіта
Катэгорыя·Пароды сабак Германіі