wd wp Пошук:

Нябеснае качэўе

«Нябеснае качэўе» (кірг.: Сутак) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Мiрлана Абдыкалыкава[d][3].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].

Сюжэт

Паэтычны эцюд пра традыцыі, якія павольна знікаюць. У высокіх гарах Кыргызстана жыве сям’я качэўнікаў: пажылы пастух Табылды, яго жонка Карачач, нявестка Шайыр і іх сямігадовая ўнучка Умсунай. Сын Шайыр вучыцца ў горадзе і прыязджае толькі на час летніх вакацый. Яе муж памёр шмат гадоў таму: патануў у горнай рацэ, спрабуючы выратаваць жарабя. Шайыр вырашыла застацца з сям’ёй з-за моцнай прыхільнасці да прыгожай зямлі і родзічаў. Сям’я разводзіць коней, і жыццё ідзе сваім парадкам на фоне маляўнічых краявідаў горнай цясніны. Але тут у жыцці Шайыр з’яўляецца метэаролаг Ярмек, чыя станцыя знаходзіцца недалёка ад хаты сям’і…[4]

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[5].

Зноскі

  1. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt3894478/ Праверана 7 мая 2016.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
  3. Sutak (2015) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
  4. 1 2 Нябеснае качэўе(бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 18 лютага 2022.
  5. Sutak — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фільмы 2015 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Мiрлана Абдыкалыкава
Катэгорыя·Фільмы-драмы Кыргызстана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на кіргізскай мове
Катэгорыя·Фільмы Кыргызстана 2015 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)