wd wp Пошук:

Нэлі Андрэеўна Абухава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абухава. Нэлі Андрэеўна Абухава (нар. 18 лістапада 1947, г. Грозны, Расія) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

У 19661967 гадах памочнік галоўнага мастака грозненскага завода «Чырвоны Молат»[ru]. Скончыла ў 1973 годзе МАРХІ. У 19731974 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар ДПІ «Фрунзэгарпраект»; у 19742003 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, загадчыца групай архітэктараў, ГАП ДПІ «Мінскпраект»; у 20042006 гадах ГАП ЗАТ «СпецСантэхБуд»; у 20082009 гадах ГАП ПВУП «ТДТІпраект»; у 20102012 гадах ГАП ТАА «Нармада».

Мае кваліфікацыйны атэстат Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на ажыццяўленне функцый ГАП (2010).

Член прафсаюза працаўнікоў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў з 1967 года; член Беларускага саюза архітэктараў з 1983 года, у 19922002 гадах сакратар першаснай арганізацыі БСА пры інстытуце «Мінскпраект», з 2011 года навуковы сакратар бюро савета ветэранаў БСА.

Пражывае ў Мінску на вул. Ясеніна, 87.

Творчасць

Асноўныя працы: аўтар ПДП Заходняга раённа г. Фрунзэ (19731974, у сааўтарстве); сааўтар праекта забудовы мікрараёна М. Горкага, Варвашэні, Крапоткіна, В. Харужай (19741976, у сааўтарстве); сааўтар праекта забудовы мікрараёна М. Горкага, Някрасава, Куйбышава, Сурганава (19761978, у сааўтарстве); аўтар праектаў забудовы мікрараёна Уручча-1, 2, 3 (19801987, у сааўтарстве); аўтар праектаў забудовы мікрараёнаў Лошыца-1, 2, Сухарава-6 (19881993, у суаўтарстве з М. Ключановічам); аўтар праекта карэктоўкі ПДП жылога раёна Лошыца з эскізам забудовы кварталаў (20002003), аўтар эскіза забудовы жылога раёна Сцяпянка ў граніцах вуліц Карвата, Геалагічная, Высокая (20052007).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грозным
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў