Но́ўкінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ноўка.
Утвораны 22 снежня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Рудакоўскага і Русакоўскага сельсаветаў[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5265 чалавек[2], з іх 88,4 % — беларусы, 9,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3].