wd wp Пошук:

Ноэль Жазеф дэ Некер

Ноэль Мартэн Жазеф дэ Некер (фр.: Noël Martin Joseph de Necker, лац.: Natalis Martinus Joseph de Necker; 17301793) — нямецкі батанік і гістарыёграф французскага паходжання.

Біяграфія

Ноэль Жазеф дэ Некер нарадзіўся 25 снежня 1730 года (па іншых даных — у 1729 годзе) у горадзе Ліль у Францыі. Затым Некер пераехаў у Германію. Ён працаваў асабістым лекарам Курпфальца ў Мангейме. Ноэль дэ Некер сканаў 30 снежня 1793 года ў Мангейме.

У 1768 годзе была выдадзена двухтомная кніга дэ Некера Deliciae gallo-belgicae. У ёй упершыню выкарыстаны некаторыя далінееўскія назвы родаў раслін. Для відаў раслін прынята бінамінальная наменклатура. У адрозненне ад гэтай працы, у трох тамах Elementa botanica 1790 года прынятая іншая наменклатура. У ёй назвы таксонаў у рангу species naturalis лічацца краявіднымі, хоць складаюцца з аднаго слова. Паводле артыкула 20.4 МКБН, усе назвы, апублікаваныя ў гэтай працы, з’яўляюцца несапраўднымі (nomen invalidum).

Месцазнаходжанне гербарных узораў, выскарыстаных дэ Некерам для апісання новых відаў, не ўсталявана. Некалькі ўзораў мохаў, верагодна, знаходзяцца ў Батанічным садзе і музеі Берлін-Далем.

Некаторыя навуковыя працы

Роды, названыя ў гонар Н. Ж. дэ Некера

Зноскі

  1. Biographie Nationale de Belgique / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de BelgiqueBXL: 1866. — Vol. 15.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Міколагі Германіі
Катэгорыя·Брыёлагі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Альголагі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лілі
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Мангейме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1730 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1793 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня