wd wp Пошук:

Нотынг-Хілскі карнавал

Удзельнік Нотынг-Хілскага шэсця

Нотынг-Хілскі карнавал (англ.: The Notting Hill Carnival) — штогадовы карнавал,[1] які праводзіцца з 1964 г. на вуліцах лонданскага раёна Нотынг-Хіл, акруга Кенсінгтон і Чэлсі на працягу двух выхадных дзён у жніўні (“банкаўскі панядзелак” і папярэдняя нядзеля).[2]

Вядучую ролю ў карнавале звычайна гуляюць прадстаўнікі брытанскай афракарыбскай абшчыны, асабліва выхадцы з астравоў Трынідад і Табага, якія складаюць значную частку жыхароў Кенсінгтона і Чэлсі з 1950-х гадоў. У мінулым карнавал збіраў да 2 мільёнаў гледачоў, і калісьці займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу карнавалаў па ліку ўдзельнікаў[3] пасля Карнавала Трынідад і Табага.[4]

Зноскі

  1. У панядзелак у Лондане пачаўся фестываль, прысвечаны карыбскай культуры (Контрабанда, 29 жніўня 2011 года)
  2. BBC — 1Xtra — Black History — 1965
  3. Security Tight At Notting Hill Carnival |Sky News|UK News
  4. Costumes of the Carnival | Notting Hill Carnival | August 26-27 2007 Архівавана 18 красавіка 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фестывалі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Культура Лондана
Катэгорыя·Карнавалы