wd wp Пошук:

Нона Віктараўна Мардзюкова

Нона Віктараўна Мардзюкова (сапраўднае імя — Наябрына; 19252008) — савецкая і расійская кінаактрыса, лаўрэат Сталінскай прэміі (1949), Народная артыстка СССР (1974).

Біяграфія

Нона Віктараўна Мардзюкова нарадзілася 25 лістапада 1925 года ў станіцы Канстанцінаўская ў Данецкай вобласці.

Яшчэ з дзіцячых гадоў яна марыла здымацца ў кіно, але вайна перашкодзіла спраўдзіцца яе планам. У акупацыі ў Краснадарскім краі ёй прыходзілася хавацца ад гітлераўцаў, каб пазбегнуць адпраўкі на прымусовыя працы ў Германію.

У 1945 годзе паступіла ва УДІК (ВГИК), у акцёрскую майстэрню Барыса Бібікава і Вольгі Пыжовай. Скончыла яго ў 1950 годзе. У 1950—1991 — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра.

У 1948 годзе дэбютавала ў ролі Ульяны Грымотнай у фільме кінарэжысёра С. А. Герасімава «Молодая гвардия». Першапачаткова на гэту ролю рэжысёр планаваў узяць Клару Лучко, але яна захварэла і яму прыйшлося ўзяць на гэту ролю Нону Мардзюкову. Дэбют апынуўся ўдалым, за гэту ролю Мардзюкова атрымала Сталінскую прэмію.

Яшчэ ў перыяд навучання ва УДІКе Нона Мардзюкова выйшла замуж за Вячаслава Ціханава, з якім пражыла ў шлюбе 13 год. Іх сын, Уладзімір Ціханаў таксама стаў кінаакцёрам.

За ўвесь час сваёй творчай кар’еры Нона Мардзюкова знялася ў 62 фільмах.

Смерць

Увечары 6 ліпеня 2008 на 83-м годзе жыцця Нона Віктараўна сканала.[5]

Пахаваная 9 ліпеня 2008 года на Кунцаўскіх могілках Масквы побач з сынам. Паводле апошняй волі Мардзюковай, грамадзянская паніхіда не праводзілася. Адпяванне прайшло ў храме Спаса Нерукатворнай Выявы на Сетуні. Развітацца з ёй прыйшлі шматлікія дзеячы культуры і мастацтва — Юрый Саломін, Мікіта Міхалкоў, Рыма Маркава, Яўген Міронаў, Аляксандр Панкратаў-Чорны, Сяргей Гармаш, Ларыса Лужына, Ірына Разанава, Наталля Варлей.

Зноскі

  1. Мордюкова Нонна Викторовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://echo.msk.ru/news/525692-echo.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121893243 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Не стало Нонны Мордюковой (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Сацыялістычны рэалізм
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Урада Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных