wd wp Пошук:

Новы ўніверсітэт

Новы ўніверсітэт (славенск.: Nova univerza) — славенская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Нова-Горыца.

Агульная характарыстыка

Новы ўніверсітэт з’яўляецца прыватным славенскім універсітэтам у горадзе Нова-Горыца. Універсітэт атрымаў дзяржаўную акрэдытацыю ў 2017 годзе. Першым рэктарам універсітэта быў Дзімітрый Рупель, цяпер гэтую пасаду займае Мацей Аўбель.

Напрамкі навучання і даследаванняў у цяперашні час ахопліваюць права, адміністраванне, міжнародныя адносіны, еўрапейскія навукі, альтэрнатыўнае вырашэнне спрэчак, даследаванні бяспекі, славеназнаўства, этыку ў грамадскім жыцці і міждысцыплінарнае права і праграмы кіравання ў сферы нерухомасці, інфраструктуры і ўстойлівага будаўніцтва. Разам са сваімі асацыяванымі членамі Новы ўніверсітэт прапануе праграмы ў галіне аховы здароўя, будаўніцтва і эканомікі.

Новы ўніверсітэт працуе ў чатырох месцах: у Нова-Горыцы, Крані, Марыбары і ў Любляне, дзе таксама ёсць памяшканне ўніверсітэцкай бібліятэкі.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Славеніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нова-Горыца