Но́выя Якента́ны[1] (трансліт.: Novyja Jakientany, руск.: Новые Якентаны) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Якентанскага сельсавета, у 1954—1965 гадах вёска ўваходзіла ў склад Гервяцкага сельсавета, у 1965—1986 гадах — у склад Ізабелінскага сельсавета, у 1986—2013 гадах — у склад Астравецкага сельсавета[2].