Новазарэ́чанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Сябровічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Новае Зарэчча. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Шапатовіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Паўднёвы. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены перанесены ў вёску Сябровічы. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ленінскага сельсавета[1].