Новаайдарскі раён[1] (укр.: Новоайдарський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Луганскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Новаайдар[1] (укр.: Новоайдар).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2015 года складае 42 484 чалавекі, плошча — 1835,88 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 16 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 44 сяла.