wd wp Пошук:

Нзінга Нкуву

Жуан Конга I (Жуан I Кангалезскі; парт. João I dо Congo; аўтах.: Нзінга Нкуву/ Nzinga a Nkuwu або Nkuwu Nzinga) — чацвёрты (у некаторых крыніцах пяты) па ліку кіраўнік сярэднявечнага Каралеўства Конга, які кіраваў паміж 1470—1509 гадамі.

Менавіта ён стаў першым афіцыйна хрысціянскім манархам Цэнтральнай Афрыкі. Кароль Конга устанавіў першыя кантакты з партугальскімі маракамі пад камандаваннем Дыёгу Кана. Партугальцы прадавалі афрыканцам агнястрэльную зброю, прамысловыя тавары, а ў абмен атрымлівалі рабоў і слановую косць.

3 мая 1491 года Нзінга Нкуву, яго сям’я і світа прынялі каталіцтва. Нзінга Нкуву атрымаў імя Жуан, яго жонка — Элеанора, а сын — Афонсу. Гэта імёны партугальскага караля, яго жонкі і сына.

Зноскі

  1. Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr.NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Прынялі хрысціянства
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1506 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1440 годзе
Катэгорыя·Каралеўства Конга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Анголе