wd wp Пошук:

Нехалсты

Нехалсты́[1] (трансліт.: Niechalsty, руск.: Нехолсты) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 20 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Насельніцтва

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім старостве Берасцейскага павета ВКЛ. У 1566 годзе адносілася да Сычоўскага войтаўства. Жыхары мелі 28 валок зямлі і плацілі чынш: з 1 валокі 94 грошы.

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1860 годзе ў складзе аднайменнага маёнтка, які належаў М.Швыкоўскаму. У 1890 годзе вёскай валодаў І.Швыкоўскі, які меў 181 дзесяціну зямлі. Сялянам Нехалстаўскага сельскагаспадарчага таварыства належалі 302 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, 2 кузні, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 вяскоўцаў. У 1948 годзе быў арганізаваны калгас.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Матыкальскі сельсавет