Нефермаат I (пахаваны ў мастабе № 6 у Медуме) — егіпецкі прынц, сын фараона Снофру. Ён быў візірам і насіў тытулы старэйшага сына валадара[2], захавальніка пячаткі ўладара і жраца Баст. Яго імя азначае «Маат прыгожая» ці «З дасканалай справядлівасцю».
Нефермаат быў старэйшым сынам Снофру, фараона і заснавальніка IV дынастыі(руск.) бел. Егіпта, і яго першай жонкі. Ён быў зводным братам Хуфу.
Жонкай Нефермаата была Ітэт(англ.) бел., таксама вядомая як Атэт. Пятнаццаць дзяцей Нефермаата названы ў яго грабніцы, гэта сыны Хеміуну, Ісу, Тэта, Хентымерэш і дачкі Джэфатсэн і Ісэсу, якія намаляваны дарослымі, у той час, як сыны Ітысэн, Інкаэф, Серфка, Вехемка, Шэпсеска, Кахент, Анхершэрэтэф, Анхерфенеджэф, Бунеб, Шэпсеснеб і Небхенет і дачка Пагеці намаляваны дзяцьмі. Яго сын Хеміуну, магчыма, тоесны з чаці Хеміунам(руск.) бел., які з’яўляецца меркаваным дойлідам Вялікай піраміды фараона Хуфу (Хеопса) у Гізе[3]. Адна з сясцёр Нефермаата, Неферткау(англ.) бел. мела сына, якога таксама звалі Нефермаат(англ.) бел.[4].
Нефермаат быў пахаваны ў мастабе 16 у Медуме. Ён быў адным з некалькіх сваякоў фараона Снофру, пахаваных разам з ім у Медуме. Грабніца вядомая спецыяльнай тэхнікай, якая выкарыстоўвалася для малявання сцэны. Скульптары-разьбяры выразалі рэльеф малюнкаў, які потым запаўняўся каляровай пастай. Гэты метад быў працаёмкім і паста, як правіла, пасля высыхання ішла расколінамі і потым выпадала[5]. Дзякуючы гэтаму метаду, сцены атрымліваліся ярка афарбаванымі. Гэтая грабніца з’яўляецца адзіным вядомым на сённяшні дзень прыкладам, паказваючым гэтую тэхніку. Той факт, што тынкоўка трэснула ў выніку страты пасты, верагодна, прывяло к таму, што майстры адмовіліся ад выкарыстання такога тыпу ўпрыгожвання[6].
Асноўны артыкул: Медумскія гусі Грабніца Нефермаата таксама вядома сцэнай, якую называюць «Медумскія гусі» ці «Гусі з Медума» (у цяперашні час яна знаходзіцца ў Каірскім музеі). Сцэна выкананая з афарбаванай тынкоўкі, была знойдзена ў 1871 годзе Агюстам Марыетам(руск.) бел. і Луіджы Васалі(англ.) бел. і снята імі са сцяны, каб быць перанесенай у музей.
![]() |
Нефермаат на Вікісховішчы |
---|