wd wp Пошук:

Нефелін

Нефелі́н, элеаліт — пародаўтваральны мінерал з групы фельдшпатоідаў, класа каркасных сілікатаў, алюмасілікат натрыю і калію KNa3(AlSiO4)4.

Хімічны склад: 13—16 % аксіду натрыю Na2O, 32—33 % аксіду алюмінію Al2O3, 43,5—45 % аксіду крэмнію SiO2, 5,5—6,5 % К2O,0,5—1,8 % аксіду кальцыю СаО[1]

Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае буйныя зерні, блокі крышталёў, агрэгаты, зрэдку — гексаганальна-прызматычныя крышталі. Колер белы, шэры, брудна-зялёны, буры, жаўтаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць каля 2,6 г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай кіслаце.

Выкарыстанне

Нефелін выкарыстоўваецца ў вытворчасці гліназёму адначасова з вытворчасцю соды, паташу, сілікагелю, ультрамарыну, угнаенняў і інш.

Радовішчы

Месцанараджэнні нефеліну маюцца ў ЗША, Расіі, Германіі, Нарвегіі, Швецыі, Канадзе, Румыніі, Аўстраліі, Лівіі, Конга, Азербайджане, Афганістане, Арменіі, Індыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і іншых краінах.

Зноскі

  1. Нефелин // Каталог Минералов. RU(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мінералы калію
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы натрыю
Катэгорыя·Пародаўтваральныя мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара