wd wp Пошук:

Некалач

Не́калачвозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 15 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Бор.

Плошча паверхні возера 0,55 км². Даўжыня 1,39 км, найбольшая шырыня 0,69 км. Даўжыня берагавой лініі 5 км. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Аб′ём вады 3,08 млн. м³. Плошча вадазбору 2,35 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м спадзістыя, у паўночна-заходняй і заходняй частках стромкія. Берагавая лінія звілістая і ўтварае шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, у асобных месцах зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе шырынёй да 15—25 м, пясчанае, стромкае. Глыбакаводная частка ўскладнена ўпадзінамі і падняццямі, ілістая. Зарастае каля 1/3 плошчы возера да глыбіні 4 м. Злучана ручаём з возерам Воласна.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Лепельскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96