wd wp Пошук:

Незабудка балотная

Незабудка балотная[3] (Myosótis scorpioídes) — від раслін, які адносіцца да роду Незабудка сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), тыпавы від гэтага роду[4].

Назва

Незабудка балотная, незабудкі[3], жаб’і ачкі, жабіныя вочкі, пацерачка[5], незабудзіца, палявая разета[6].

Апісанне

Незабудка балотная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Незабудка балотная — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30 см. Сцябло — чатырохграннае. Лісце — буйное, да 8 см даўжыні і 2 см шырыні, ярка-зялёнага колеру.

Кветкі — далікатна-блакітныя, дыяметрам да 1,2 см. Размнажаецца насеннем. З усіх сартоў найбольш вядомы Цюрынген. Гэта расліна выкарыстоўваецца для афармлення берагоў вадаёмаў, высаджваецца ўздоўж вадацёкаў.

Распаўсюджанне

Незабудка балотная распаўсюджаная ў заходніх раёнах еўрапейскай часткі Расіі, паўднёвых раёнах Сібіры, заходнім Закаўказзе, Сярэдняй Еўропе, на Балканах, у Манголіі.

Яна расце па берагах вадаёмаў і ўскраінах балот.

Незабудка балотная — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Дальсланд[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Myosotis palustris Hill, 1770
  4. Звесткі пра род Myosotis у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) (Праверана 14 снежня 2017)
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Svenska landskapsblommor

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Незабудка
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны балот
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды