Не́жкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Нежкаў.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Нежкаўскі (Веліканежкаўскі) сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішоўскага сельсавета[1].