wd wp Пошук:

Нгуен Чай

Нгуен Чай (в’етн.: Nguyễn Trãi; 1380 — 1442), таксама вядомы як Ык Чай (в’етн.: Ức Trai) — вучоны-канфуцыянец, дзяржаўны ды вайсковы дзеяч Дайв’ета, вядомы паэт свайго часу. Галоўны дарадца і блізкі сябра імператара Ле Лоя, які вызваліў Дайв’ет ад уладарства кітайскай дынастыі Мін. Яму прыпісваюць напісанне важных палітычных заяў ад імя Ле Лоя, што натхнялі насельніцтва Дайв’ета на падтрымку адкрытага паўстання супраць дынастыі Мін. Ён таксама з’яўляецца аўтарам дэкларацыі незалежнасці ад Кітая (в’етн.: Bình Ngô đại cáo).

У 1442 годзе разам з жонкай Нгуен Тхі Ло (в’етн.: Nguyễn Thị Lộ) і бліжэйшымі сваякамі быў абвіначаны ў атручванні імператара Ле Тхай Тонга і смяротна пакараны. Дваццаць гадоў пасля імператар Ле Тхань Тонг афіцыйна дараваў Нгуену Чаю, абвясціўшы, што той невінаваты ў смерці Ле Тхай Тонга.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1442 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэльце Чырвонай ракі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1380 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў