wd wp Пошук:

Нгуен Ван Цхьеу

Нгуен Ван Цхьеу, таксама Цхіеу (в’етн.: Nguyễn Văn Thiệu, 5 красавіка 1923 — 29 верасня 2001) — ваенны дзеяч і 5-ы прэзідэнт Рэспублікі В’етнам.

Біяграфія

Па веравызнанні быў католікам. Сын дробнага землеўладальніка. У юнацтве ўступіў у антыкаланіальны рух В’етмінь, які ўзначальваў Ха Шы Мін, аднак па меры таго, як апошні пачаў арыентавацца на СССР і камуністычную форму праўлення, парваў з рухам.

У 1949 годзе скончыў Ваенную акадэмію ў Хюэ — сталіцы так званай Дзяржавы В’етнам, якую фактычна абвясцілі французскія каланізатары, аднак фармальным кіраўніком якой быў імператар Бао Дай, і атрымаў званне 2-га лейтэнанта. Да моманту вываду французскіх войскаў (1955), калі была ўтворана Рэспубліка В’етнам, больш вядомая як Паўднёвы В’етнам, меў званне падпалкоўніка.

Быў фармальным кіраўніком дзяржавы пры кіраванні прэм’ер-міністра Нгуен Као Кі ў 1965—1967 гадах. На прэзідэнцкіх выбарах 3 верасня 1967 года атрымаў 38 % галасоў і быў абраны прэзідэнтам. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1975 года і пакінуў краіну за некалькі дзён да таго, як перспектыва падзення Сайгона пад ударамі войскаў Паўночнага В’етнама стала відавочнай.

Рэжым Цхьеу абвінавачвалі ў тым, што ён быў больш карумпаваным, чым рэжым яго папярэдніка. Цхьеу стварыў уласную палітычную партыю, засяродзіў уладу ў сваіх руках і зрэзаў паўнамоцтвы кангрэса краіны. У 1971 годзе адбыліся новыя выбары прэзідэнта, аднак апаненты адмовіліся ў іх удзельнічаць, і Цхьеу быў абраны без альтэрнатыўных кандыдатаў.

У сакавіку 1975 года, на завяршальным этапе В’етнамскай вайны, пасля вываду амерыканскіх войскаў, паўночнав’етнамскае войска аднавіла атакі на Рэспубліку В’етнам, атрымліваючы перамогі на ўсіх франтах і набліжаючыся да сталіцы. Цхьеу звярнуўся за абяцанай дапамогай да ЗША, папрасіўшы, у прыватнасці, у рамках дадзеных пагадненняў вылучыць 500 млн долараў, аднак Кангрэс ЗША адмовіўся прадастаўляць дапамогу (дамоўленасць аб дапамозе ў выпадку атакі НФВПВ была дасягнута з папярэднім прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам, які да 1975 годзе ўжо сышоў у адстаўку з-за Уотэргейцкага скандалу і не мог паўплываць на рашэнне Кангрэса).

Па меры прасоўвання паўночнав’етнамскіх войскаў з краіны сталі бегчы высокапастаўленыя ваеначальнікі; кампанія была прайграна. 21 красавіка 1975 года Цхьеу перадаў свае паўнамоцтвы віцэ-прэзідэнту Чан Ван Хыонгу і збег з краіны на Тайвань. 30 красавіка 1975 года рушыла ўслед безумоўная капітуляцыя Рэспублікі В’етнам.

З Тайваня Цхьеу пераехаў у Вялікабрытанію, дзе жыў у графстве Сурэй і ў Лондане, затым — у ЗША, г. Ньютан, штат Масачусетс, дзе памёр у 2001 годзе[6].

Зноскі

  1. 1 2 Nguyen Van Thieu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nguyen Van Thieu // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Nguyen Van Thieu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. В’етнамская Вікіпедыя
  6. Nguyen Van Thieu : Biography(англ.)  (недаступная спасылка). schoolnet.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты
Катэгорыя·Постаці В’етнамскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Рэспублікі В’етнам
Катэгорыя·Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны»
Катэгорыя·Антыкамуністы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным Крыжом
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным ордэнам (Паўднёвы В’етнам)