wd wp Пошук:

Нгуен Ван Таан

Нгуен Ван Таан (в’етн.: Nguyễn Văn Toàn; 6 кастрычніка 193219 кастрычніка 2005) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 кастрычніка 1932 году ў забяспечанай сям’і з Ванг Фу. Вучыўся ў школе Кхай Дзінь Куок Хок ў Хюэ.

У верасні 1950-га запісаўся ў Нацыянальную армію В’етнама, самастойнае аддзяленне Узброеных сіл Францыі ў калоніі. У 1952 годзе скончыў школу баявых мастацтваў Далата. Затым, уліўшыся ў шэрагі бранятанкавых войскаў, прайшоў базавы курс у Далёкаўсходнім навучальным бранятанкавым цэнтры ў Кап-Сен-Жак (Вунгтау). 1 красавіка 1953 года заняў пасаду капітана эскадрыллі дыстанцыйнага зандзіравання. У пачатку 1954 стаў намеснікам начальніка разведвальнага аддзялення.

У пачатку 1956 адправіўся на вучобу ў Самюрскую кавалерыйскую акадэміі (Францыя), пасля заканчэння якой заняў пасаду начальніка бранятанкавай дывізіі. У канцы года быў прызначаны намеснікам 4-га бранятанкавага палка. У ліпені 1957 года стаў камандзірам падраздзялення. У пачатку 1959 года быў адпраўлены вучыцца за мяжу ў кавалерыйскую школк Форт-Нокс (штат Кентукі, ЗША) тэрмінам на 6 месяцаў.

У пачатку 1961 года прызначаны начальнікам штаба бранятанкавага камандавання. У сярэдзіне студзеня 1967-га стаў камандзірам 2-й пяхотнай дывізіі.

У пачатку лютага 1972 года прызначаны камандуючым бранятанкавым корпусам. Затым пераведзены на пасаду камандзіра 2-га корпуса. 6 студзеня 1975 прызначаны камандуючым III корпусам.

У красавіку, у сувязі з падзеннем Паўднёва в’етнамскага рэжыму, збег у ЗША, дзе і памёр 19 кастрычніка 2005 года ва ўзросце 73 гадоў. Быў пахаваны на могілках Роўз-Хіл, Лос-Алгелес, штат Каліфорнія.

Сям’я

Быў жанаты з Фан тую Кам. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Нгуен Ван Тхінь, Нгуен Ван Вуонг і Нгуен Тхі Тху Ханг.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты
Катэгорыя·Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)