wd wp Пошук:

На Чорных лядах

«На чо́рных ля́дах» — апавяданне Васіля Быкава, прысвечанае Слуцкаму збройнаму чыну, напісанае ў 1990-х гг. Само апавяданне з’явілася на свет у 1994 г. У 1995 г., разам з апавяданнямі «Перад канцом» і «Жоўты пясочак», легла ў аснову аднайменнай кінастужкі.

Сюжэт

У апавяданні «Нa чорных лядах» аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі — Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Bосем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія жадалі дабрa сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, a кіруюцца гуманістычнай думкай: не «пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, paспачалі» паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандовец даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — надзея на тое, што трагічная самаaхвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў творa аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм.

Цікавосткі

Зноскі

  1. http://www.nv-online.info/by/86/300/16638/
  2. https://www.youtube.com/watch?v=mBXNRFoVMXU

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Творы на беларускай мове
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі 1995 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Творы Васіля Быкава
Катэгорыя·Апавяданні