wd wp Пошук:

Нашы сімвалы

«Нашы сімвалы» — серыя зборнікаў вершаў, казак і апавяданняў, выдадзеная ў 2020—2022 гадах у выдавецтве «Мастацкая літаратура»[1]. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Укладальнік зборнікаў — Аксана Спрынчан.

Выпуск ажыццяўляся па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Серыя прысвечаная «Году малой радзімы». Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак ахарактарызаваў гэтую адмысловую серыю, як «школа радзімазнаўства»[2].

Бібліяграфія

  1. «Зубры-гаспадары» (2020 г.)
  2. «Буслава айчына» (2020 г.)
  3. «Васілёк і валошка» (2020 г.)
  4. «Бульбінка» (2021 г.)
  5. «Лён-лянок» (2022 г.)
  6. «Шыпшынавыя пацеркі» (2022 г.)

Зноскі

  1. Да “Года малой Радзімы”(нявызн.). Мастацкая літаратура (18 студзеня 2020). Праверана 13 красавіка 2020.
  2. Берлеж М. Уся палітра беларускай літаратуры(нявызн.). Звязда (21 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2020. Праверана 13 красавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 2021 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кнігі 2020 года
Катэгорыя·Выданні Беларусі
Катэгорыя·Кніжныя серыі