wd wp Пошук:

Начаўскі сельсавет

На́чаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Нача.

Утвораны 17 лістапада 1959 года як Рачканскі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ляхавіцкага і Перахрэсцеўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Рачканы, тады ж у адміністрацыйнае падпарадкаванне Ляхавіцкага гарсавета перададзена вёска Вялікая Лотва[1]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Буракоўцы, Горка, Паўлюкоўшчына і Свянцецкія[2]. 5 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Перахрэсце[3]. 4 чэрвеня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Начаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Нача.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1876 чалавек[4], з іх 82,2 % — беларусы, 13,3 % — палякі, 3,3 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Начаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат