Перахрэ́сцеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Перахрэсце.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Рачканскага сельсавета[1].