Нацыянальны кансерватызм — палітычны тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання разнавіднасці кансерватызму, і канцэнтруецца ў большай ступені на нацыянальных інтарэсах і, як правіла, мае традыцыйныя сацыяльныя і этычныя погляды. У еўрапейскім кантэксце больш схілены да еўраскептыцызму[1], чым стандартны кансерватызм, не падтрымлівае адкрыта нацыяналістычны ці ўльтраправы падыход. Шматлікія нацыянал-кансерватары з’яўляюцца сацыял-кансерватарамі і выступаюць за абмежаванне іміграцыі ў Еўропу[2].