wd wp Пошук:

Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны

Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Гісторыя

Гісторыя вучэльні бярэ свой пачатак ад сельскагаспадарчага аддзялення, якое было адкрыта 30 верасня 1898 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце і трансфармавалася ў 1918 годзе ў сельскагаспадарчы (агранамічны) факультэт. На базе гэтага факультэта ў 1922 годзе ў структуры КПІ быў створаны Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут, які з 1923 года стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. У 1930-1934 гадах на базе Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута сфармаваліся і пачалі сваю дзейнасць Кіеўскі агранамічны інстытут, Кіеўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Кіеўскі аграінжынерні інстытут цукровай прамысловасці і Аграэканамічны інстытут, пасля рэарганізаваны ў самастойныя навукова-даследчыя інстытуты і факультэты.

У 1930 годзе лясны факультэт Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута аб’ядналі з лесаінжынерным факультэтам Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута - у выніку ўтварыўся Украінскі лесатэхнічны інстытут, які ў гэтым жа годзе быў рэарганізаваны ў Кіеўскі лесагаспадарчы інстытут. У 1954 годзе Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут быў аб’яднаны з Украінскім лесагаспадарчых інстытутам у адзіную навучальную ўстанову — Украінскую ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга сельскагаспадарчую акадэмію. У 1956-1962 гадах Украінская сельскагаспадарчая акадэмія ўваходзіла ў склад Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук як яе вучэбная частка. У 1957 годзе ў яе структуру ўведзены Кіеўскі ветэрынарны інстытут, які бярэ свой пачатак з ветэрынарнага факультэта КПІ, вылучанага ў 1921 годзе ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову — Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут, ад якога ў 1930 годзе аддзяліўся Кіеўскі ветэрынарны інстытут. З 1962 года Украінская сельскагаспадарчая акадэмія перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

Структура

Вучэбна-навуковыя інстытуты

Факультэты

Рэгіянальныя падраздзяленні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1898 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Кіева
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1898 год ва Украіне
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны