wd wp Пошук:

Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі

Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі (алб.: Teatri i Operas dhe i Baletit), TOB) — оперны тэатр у Албаніі, які знаходзіцца ў сталіцы дзяржавы горадзе Тыране[1]. Тэатр размешчаны ў Палацы культуры Тыраны ў самым цэнтры горада на плошчы Скандэрбега.

Гісторыя

Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі быў заснаваны 29 лістапада 1953 года. Спачатку ўстанова месцілася ў памяшканні Акадэміі музыкі і мастацтваў Албаніі, а праз 10 гадоў (1963) пераехала ў пабудаваны з дапамогай СССР Палац культуры Тыраны(англ.) бел. ў цэнтры албанскай сталіцы, дзе месціцца і дагэтуль, дзелячы будынак з Нацыянальнай бібліятэкай Албаніі.

Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі падпарадкаваны Міністэрству культуры, моладзі і спорту Албаніі і фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту. Станам на 2000-я калектыў тэатра налічваў каля 200 чалавек.

Зноскі

  1. Нацыянальны тэатр оперы і балета Албаніі Архівавана 28 мая 2014. на афіцыйным вэб-сайце Урада Албаніі Архівавана 28 мая 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тэатры Албаніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Оперныя тэатры
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тырана