wd wp Пошук:

Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава

Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава (укр.: Національний педагогічний університет імені М.П.Драгоманова) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Кіеў, Украіна.

Універсітэт фактычна быў заснаваны 4 снежня 1834 года, калі пры Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра быў адкрыты педагагічны інстытут. У 1858 годзе педагагічны інстытут быў ператвораны ў вышэйшыя двухгадовыя педагагічныя курсы пры Кіеўскім універсітэце, а ў 1863 годзе на базе курсаў была створана асобная ўстанова адукацыі — Кіеўскія вышэйшыя педагагічныя курсы. У 1909 годзе Кіеўскія вышэйшыя педагагічныя курсы былі ператвораныя ў Кіеўскі настаўніцкі інстытут. У 1920 годзе Універсітэт Святога Уладзіміра, Універсітэт Святой Вольгі і Кіеўскі настаўніцкі інстытут былі аб’яднаны ў Кіеўскі інстытут народнай адукацыі (КІНА). Інстытуту было прысвоена імя Міхаіла Драгаманава. У 1936 годзе КІНА быў ператвораны ў Кіеўскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага. Пасля здабыцця Украінай незалежнасці, інстытут быў ператвораны ва ўніверсітэт і яму зноў было прысвоена імя Драгаманава[1].

Факультэты

У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты[2]:

Зноскі

  1. Історія університету
  2. Факультети

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1834 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·1834 год ва Украіне
Катэгорыя·Універсітэты Кіева
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны
Катэгорыя·Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы