Нацыянальны парк Юнкердаль (нарв.: Junkerdal nasjonalpark) — нацыянальны парк Нарвегіі, знаходзіцца на тэрыторыі фюльке Нурлан. Заснаваны ў 2004 годзе, вядомы разнастайнасцю флоры, у прыватнасці арктаальпійскімі відамі раслін. У межах Юнкердаля — мясцовыя папуляцыі расамахі. Сустракаюцца ласі, паўночныя алені, бурыя мядзведзі.