wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Пурнулулу

Нацыянальны парк Пурнулулу (англ.: Purnululu National Park) — нацыянальны парк у Аўстраліі. З 2003 г. уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Парк з’яўляецца аднім з унікальных аб’ектаў прыроды. Яго плошча — 239,7 тыс. га. Ён знаходзіцца на тэрыторыі штата Заходняя Аўстралія ў раёне хрыбта Бангл-Бангл на вышыні каля 500 м над узроўнем мора.

Хрыбет створаны чырвонымі дэвонскімі пясчанікамі; парнулулу — «пясчанік» на мове абарыгенаў племені Кайя. За мільёны гадоў вада і вецер «выразалі» з іх вычварныя канічныя слупы-астанцы. Вышыня некаторых з іх дасягае 250 м. На паверхні астанцаў дакладна бачныя шырокія цёмна-шэрыя гарызантальныя пласты. Гэтыя палосы — вынік дзейнасці здольных да фотасінтэза цыянабактэрый, якія пражывалі ў гэтым раёне каля 370 млн гадоў таму, калі раён Бангл-Бангл з’яўляўся дном мелкіх заліваў.

Парк знаходзіцца ў цяжкадаступнай мясцовасці. Бліжэйшы населены пункт горад Кунунура размешчаны ў 300 км на поўнач ад Пурнулулу. Аднак на працягу каля 20 тыс. гадоў у гэтай горнай мясцовасці пражываюць аўстралійскія абарыгены. Іх колькасць невялікая, але нягледзячы на доўгі перыяд каланізацыі, яны змаглі захаваць традыцыі і культуру, якія не маюць аналагаў у сусветнай гісторыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстраліі