wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Гаўя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гаўя. Нацыянальны парк Гаўя (лат.: Gaujas nacionālais parks) — самы вялікі нацыянальны парк у Латвіі.

Парк займае плошчу ў 917,45 км² ў даліне ракі Гаўя, у некалькіх кіламетрах ад горада Валміера на паўночным усходзе да пасёлка Мур’яні (Мур’янскі мост). Заснаваны 14 верасня 1973 года і з’яўляецца найстарэйшым нацыянальным паркам Латвіі. Адміністрацыя парку размешчана ў горадзе Сігулда.

Уцёсы з пясчаніку на Гаўі ў раёне Цэсіса

Парк асабліва вядомы дзякуючы скалам з дэвонскага пясчаніку, размешчаным уздоўж берагоў ракі Гаўя. У некаторых месцах у раёне Сігулды вышыня гэтых скалаў дасягае 90 метраў. Паўднёва-ўсходняя частка парку з’яўляецца папулярным месцам адпачынку жыхароў горада Рыгі, а паўночна-заходняя частка пераважна прыродаахоўная зона.

Раней гэты раён часам называлі «Лівонскай Швейцарыяй», і турысты пачалі тут бываць яшчэ ў XIX стагоддзі.

Акрамя гарадоў Цэсіс і Сігулда, на тэрыторыі нацыянальнага парку таксама размешчаны Лігатнэ, а непадалёк знаходзіцца горад Валміера. Тэрыторыя парку таксама ўключае ў сябе некалькі гістарычных будынкаў: Турайдскі замак, Лтелстраўпэ (замак і царква), маёнтак Унгурмуйжа.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Латвіі
Катэгорыя·Сігулдскі край
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Відзэмэ