wd wp Пошук:

Нацыянальны акадэмічны украінскі драматычны тэатр імя Марыі Занькавецкай

Нацыянальны акадэмічны украінскі драматычны тэатр імя Марыі Занькавецкай

Нацыянальны акадэмічны украінскі драматычны тэатр імя Марыі Занькавецкай — тэатр у Львове (Украіна). У 1923 годзе тэатру было прысвоена імя М. К. Занькавецкай.

Адрас: вуліца Лесі Украінкі, 1.

Львоўскі польскі тэатр быў пабудаваны на сродкі Станіслава Скарбека і адкрыты 28 сакавіка 1842 года, а працаваў да 1899 года. Будынак тэатра носіць гістарычную назву «Тэатр Скарбека», якая паходзіць ад імя яго заснавальніка, альбо «Стары тэатр».

У 1900—1939 гадах памяшканні тэатра Скарбека выкарыстоўваліся як філармонія і кінатэатр. У 1944 годзе з Запарожжа прыбыла украінская трупа і неўзабаве тэатр пачаў перажываць новы ўздым. З 1987 года па цяперашні час мастацкім кіраўніком і галоўным рэжысёрам тэатра з’яўляецца Фёдар Стрыгун.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тэатры Львова
Катэгорыя·Тэатры
Катэгорыя·Мастацтва Украіны
Катэгорыя·Львоў
Катэгорыя·Драматычныя тэатры