wd wp Пошук:

Нацыянальны Банк Рэспублікі Казахстан

Нацыянальны банк Рэспублікі Казахстан (каз.: Қазақстан Республикасының Ұлттық Банкі) — цэнтральны банк Рэспублікі Казахстан.

Функцыі

Праўны статус і функцыі банка вызначаны законамі «Пра Нацыянальны банк Рэспублікі Казахстан» і «Пра банкі ў Рэспубліцы Казахстан». У адпаведнасці з законам «Пра Нацыянальны банк Рэспублікі Казахстан» усталявана яго падсправаздачнасць Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан; тамсама паказана што Нацыянальны банк з’яўляецца:

Падсправаздачнасць Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан у адпаведнасці з арт. 3 закона «Пра Нацыянальны банк» азначае:

Асноўнай мэтай Нацыянальнага банка з’яўляецца забеспячэнне стабільнасці цэн у Рэспубліцы Казахстан[1]. Для рэалізацыі асноўнай мэты на Нацыянальны банк ускладаюцца наступныя заданні:

Нацыянальны банк у адпаведнасці з ускладзенымі на яго заданнямі выконвае наступныя асноўныя функцыі:

Структура кіравання

Нацыянальны банк падсправаздачны прэзідэнту Рэспублікі Казахстан, але ў межах пададзеных яму заканадаўствам паўнамоцтваў незалежны ў сваёй дзейнасці.

Нацыянальны банк каардынуе сваю дзейнасць з Урадам Рэспублікі Казахстан, улічвае ў сваёй дзейнасці эканамічную палітыку Урада і спрыяе яе рэалізацыі, калі гэта не супярэчыць выкананню яго асноўных функцый і ажыццяўленню грашова-крэдытнай палітыкі.

Найвысокім органам кіравання Нацыянальнага банка з’яўляецца Кіраванне, а органам аператыўнага кіравання — Рада дырэктараў. Кіраванне складаецца з 9 чалавек. У склад Кіравання ўваходзяць Старшыня Нацыянальнага банка і чатыры службовыя асобы Нацыянальнага банка (намеснікі Старшыні), адзін прадстаўнік ад Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, два прадстаўнікі ад Урада Рэспублікі Казахстан і старшыня Камітэта па кантролю і нагляду фінансавага рынку і фінансавых арганізацый Нацыянальнага банка.

У структуру Нацыянальнага банка Казахстана ўваходзяць:

Акцыі

Нацыянальны банк Рэспублікі Казахстан з’яўляецца трымальнікам акцый наступных кампаній:

Зноскі

  1. Закон Республики Казахстан от 30 марта1995 г. №2155 «О Национальном Банке Республики Казахстан», статья 7(руск.) . Павлодар.ком. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 12 верасня 2011.
  2. http://newskaz.ru/economy/20131113/5782599.html.+ Передача пенсионных активов в ЕНПФ завершится в первом квартале 2014 года - Нацбанк(нявызн.), Новости - Казахстан агентство международной информации (13 ноября 2014 года).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Банкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Цэнтральныя банкі