wd wp Пошук:

Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ

Бакавы фасад палаца

Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ (італ.: Museo e Gallerie Nazionali di Capodimonte) — галоўны гарадскі музей і карцінная галерэя Неапаля. Былы палац і летняя рэзідэнцыя Бурбонаў у Каралеўстве Абедзвюх Сіцылій. У зборы знаходзяцца экспанаты італьянскай і неапалітанскай культурнай спадчыны і шырокая калекцыя жывапісу, у тым ліку творы Тыцыяна, Бацічэлі, Мазача, Беліні, Караваджа і інш.

Палац Кападымонтэ

Будаўніцтва у 1738 годзе пачаў кароль Неапаля і Сіцыліі Карл VII (пазней яго абяруць каралём Іспаніі). Спачатку гэта была вялікая лоджыя на ўзгорку Кападымонтэ. Але будаўніцтва перарасло ў вялікі палац, таму што старая рэзідэнцыя, палацца Парцічы, была прызнана недастатковай для каралеўскага двара. Да таго ж, яму трэба было размясціць калекцыю жывапісу, якую ён атрымаў у спадчыну ад сваёй маці, Елізаветы Фарнезэ з роду князёў Пармы.

Даручэнне караля атрымалі архітэктары Анджэла Карасале, Джавані Антоніа Медрана і Антоніа Каневары. Працы пачаліся ў верасні 1738 года. Але будаўніцтва расцягнулася надоўга, бо былі праблемы з буд. матэрыяламі, якія везлі з кар’ера ў Піянура. Толькі ў 1758 годзе першая чарга палаца была пабудавана. Працы працягнуў сын Фердынанд I і архітэктар Ф.Фуга. У часы акупацыі Неапаля французскім войскам Напалеона тут жылі Жазеф Банапарт, а затым маршал Іаахім Мюрат. Калекцыю перавезлі ў Неапалітанскі Нацыянальны археалагічны музей. У XIX стагоддзі палац належаў сем’ям князёў Савойскіх і Аоста. Толькі ў 1920 годзе яго набылі ва ўласнасць дзяржавы. З 1950 года тут размешчаны Нацыянальны музей Кападымонтэ, куды вярнулі значную частку экспанатаў.

Маст. Анібале Карачы. Геркулес на скрыжаванні шляхоў. музей Кападымонтэ .

Агульная характарыстыка збору

Калекцыя мае ўсе прыкметы каралеўскага збору з партрэтамі, міфалагічнымі і алегарычных карцінамі. Каб дапоўніць збор, тут створана калекцыя работ амаль усіх мастакоў неапалітанскай школы жывапісу (ад Хасэ дэ Рыбера да мала вядомых Паола Парпора, сям’і Рэка, Руапола і інш.)

Іншыя мастацкія школы і майстры прадстаўлены няпоўна, але ёсць карціны прадстаўнікоў Венецыянскай, Фларэнційскай, Рымскай школ. Цікавымі ўзорамі прадстаўлены і некаторыя майстры іншых краін - Пітэр Брэйгель Старэйшы, Эль Грэка, Клод Ларэн.

Калекцыя жывапісу

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палацы і замкі Неапаля
Катэгорыя·Карціны са збораў музея Кападымонтэ
Катэгорыя·Музеі Неапаля