Нацыянальная опера Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (укр.: Національний академічний театр опери та балету України імені Тараса Шевченка) — украінская дзяржаўная ўстанова культуры, спецыялізуецца ў галіне нацыянальнай оперы і балета.
Заснаваны ў 1867 годзе. Пасля пажару ў 1896 годзе ўзведзены новы будынак па праекту архітэктара В. Шрэтэра. Адкрыццё адбылося ў 1901 годзе.
У 1919 годзе тэатр нацыяналізаваны і названы Дзяржаўны оперны тэатр імя К. Лібкнехта, з 1926 года — Кіеўская дзяржаўная акадэмічная ўкраінская опера. З 1934 года — Акадэмічны тэатр оперы і балета УССР. У 1939 годзе тэатру прысвоена імя Т. Р. Шаўчэнкі. З 1992 года — Нацыянальная опера Украіны.