wd wp Пошук:

Нацыянальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна Рэспублікі Мардовія

Нацыянальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна Рэспублікі Мардовія знаходзіцца ў горадзе Саранск, Рэспубліка Мардовія. З’яўляецца галоўнай дзяржаўнай бібліятэкай рэспублікі, з найбуйнейшым на яе тэрыторыі зборам друкаваных выданняў[2].

Гісторыя стварэння бібліятэкі

14 верасня 1899 года па прашэнні групы гарадской інтэлігенцыі гарадскому кіраўніку была адкрыта Саранская народная дармовая бібліятэка-чытальня. На момант стварэння яе бібліятэчны фонд складаў усяго 353 кнігі, папаўняўся ён галоўным чынам за кошт дабрачыннасці. Спачатку бібліятэка месцілася ў памяшканні гарадскога ламбарда, потым для яе быў вылучаны пакой у будынку гарадской управы[3].

У 1919—1920 гадах бібліятэка-чытальня была злучана з Публічнай бібліятэкай і атрымала назву «Саранская цэнтральная павятовая бібліятэка». У 1928 годзе бібліятэка памяняла назву на Цэнтральную акруговую, у 1930 годзе — Абласную, а ў 1935 годзе — Рэспубліканскую. У 1939 годзе для бібліятэкі быў пабудаваны асобны будынак (цяпер там знаходзіцца Рэспубліканская дзіцячая бібліятэка) і з гэтага ж года яна носіць імя вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. У 1970 годзе бібліятэка зноў пераехала ў новы будынак (на вуліцы Багдана Хмяльніцкага), дзе яна і размяшчаецца дасёння[3].

У 2009 годзе да будынка бібліятэкі з боку вуліцы Льва Талстога быў прыбудаваны новы 9-павярховы корпус, што павялічыла бібліятэчныя плошчы больш чым у 3 разы[4].

11 сакавіка 1991 года Пастановай Савета Міністраў Мардовіі Рэспубліканская бібліятэка атрымала статус Нацыянальнай[2]. Усталяваны сувязі з айчыннымі і замежнымі (у Венгрыі, Фінляндыі, Эстоніі і інш.) фіна-ўгорскімі бібліятэкамі для стварэння магчыма больш поўнага фонду дакументаў і кніг пра мардву і іншых фіна-ўгорскія народы.

Бібліятэка атрымлівае абавязковы асобнік усіх выданняў, якія публікуюцца ў Мардовіі[2].

Зноскі

  1. http://www.library.saransk.ru/about/contacts.php Праверана 11 лютага 2018.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Статья о библиотеке на сайте «Саранск Online».
  3. 1 2 Информация с веб-сайта библиотеки Архівавана 11 лютага 2018.
  4. Градостроительные ориентиры российских столиц: Саранск: монография / В. Ф. Вавилин, В. А. Моисеенко, В. В. Вавилин; под общ. ред. В. Ф. Вавилина. — Саранск: Изд-во Мордов. ун-та, 2009. — С. 490—492. — 604 с. — ISBN 978-5-7103-2133-1.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Бібліятэкі Мардовіі
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Аляксандра Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Бібліятэкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура Саранска
Катэгорыя·Нацыянальныя бібліятэкі Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта