wd wp Пошук:

Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры

Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктурыукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Гісторыя

Урачыстае адкрыццё акадэміі адбылося 22 лістапада 1917 года ў памяшканні Украінскай Цэнтральнай Рады. 5 снежня таго ж года Украінская Цэнтральная Рада прыняла закон аб Украінскай акадэміі мастацтваў, а таксама яе статут. У 1922 годзе распараджэннем губернскага аддзела прафесійнай адукацыі пры Народным камісарыяце асветы УССР Акадэмія была ператворана ў Кіеўскі інстытут пластычных мастацтваў, які ў 1924 годзе, пасля аб’яднання з Кіеўскім архітэктурным інстытутам, атрымаў назву Кіеўскі мастацкі інстытут.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 17 снежня 1992 года установе вернута першапачатковая назва - Украінская акадэмія мастацтваў, а ў адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 17 сакавіка 1998 года яна стала Акадэміяй выяўленчага мастацтва і архітэктуры. Рашэннем Дзяржаўнай акрэдытацыйнай камісіі Украіны ад 8 ліпеня 1997 года Акадэмія акрэдытаваная па IV-м (вышэйшым) ўзроўню. Указам Прэзідэнта Украіны ад 11 верасня 2000 года ёй нададзены статус нацыянальнай.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева
Катэгорыя·1917 год ва Украіне
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1917 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96