wd wp Пошук:

Нафталін

Нафталін — араматычны вуглевадарод, С10Н8. Цвёрдае крышталічнае лятучае рэчыва з характэрным пахам, у вадзе не раствараецца, добра раствараецца ў бензоле, эфіры.

Хімічныя ўласцівасці

Нафталін па хімічных уласцівасцях падобны да ​​бензола: лёгка нітрыруецца, сульфіруецца, ўзаемадзейнічае з галагенамі. Адрозніваецца ад бензолу тым, што яшчэ лягчэй уступае ў рэакцыі. Акісляецца кіслародам паветра ў прысутнасці V2O5 з утварэннем фталевага ангідрыду.

Фізічныя ўласцівасці

Шчыльнасць 1,14 г/см ³, тэмпература плаўлення 80,26 °C, тэмпература кіпення 218 °C, растваральнасць у вадзе прыкладна 30 мг/л, тэмпература ўспышкі 79—87 °C, тэмпература самазагарання 525 °C, малярная маса 128,17052 г/моль.

Атрыманне

Нафталін атрымліваюць з каменнавугальнай смалы і піролізам нафтапрадуктаў.

Ужыванне

Важная сыравіна хімічнай прамысловасці: прымяняецца для сінтэзу фталевага ангідрыду, тэтраліна, дэкаліна, разнастайных вытворных нафталіну.

Вытворныя нафталіну ўжываюць для атрымання фарбавальнікаў і выбуховых рэчываў, у медыцыне, у якасці інсектыцыда.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Поліцыклічныя араматычныя вуглевадароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара