wd wp Пошук:

Натан Рубінштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубінштэйн. Натан Рубінштэйн (16 сакавіка 1883, Мінск — ?) — беларускі музыкант, дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску[2].

Вышэйшую музычную адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбурскай кансэрваторыі[3]. Скончыўшы кансерваторыю ў 1906 годзе з вялікім срэбным мэдалём, Рубінштэйн на працягу году стажаваўся ў выдатнага скрыпача і педагога Леапольда Аўэра, а потым вярнуўся ў Мінск[2].

Прафесійная дзейнасць

Менавіта Рубінштэйн быў ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам Мінскага музычнага вучылішча, якое адчынілася ў 1907 годзе. Ён праводзіў клас скрыпкі, а таксама выкладаў тэорыю музыкі і сальфэджыа[4]. З 1909 года ў Мінску ім рэгулярна праводзіліся сімфанічныя канцэрты. Беларускі музычны тэхнікум, які адчыніўся ў Мінску ў 1924 годзе, уяўляў сабой толькі падноўленую вучэльню Натана Рубінштэйна[2].

Зноскі

  1. 1 2 https://bis.nlb.by/ru/documents/137764
  2. 1 2 3 Юлія Андрэева Аркестар вядомы і невядомы
  3. У кнізе «Скрыпка беларуская» Аляксандр Капілаў Капілаў паведамляе, што Натан Рубінштэйн вучыўся ў класе Мікалая Галкіна (с.74.). У «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» ён сцвярджае, што Рубінштэйн вучыўся ў класе Р. Налбандзяна. Апрача відавочнай супярэчнасьці, тут ёсць фактычная памылка, бо Налбандзяна звалі Ёганэс Раманавіч(руск.) бел..
  4. Масленікава В., Школьнікаў Л. Мінскае музычнае вучылішча. — Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Т.3. — Менск: Выдавецтва Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі, 1986. — С.553.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыканты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скрыпачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Дырыжоры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Скрыпачы Беларусі