wd wp Пошук:

Наталля Мікалаеўна Мароз

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мароз (значэнні). Наталля Мікалаеўна Мароз (10 сакавіка 1914, Мінск) — беларускі інжынер-канструктар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1937 годзе. З 1938 па 1941 г., 1944 па 1976 г. працавала інжынерам, галоўным інжынерам праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.

Дзейнасць

Як канструктар удзельнічала ў распрацоўцы праектаў жылых дамоў галаўной часткі Ленінскага праспекта (1950, 1952), будынкаў Цэнтральнага тэлеграфа (1953), абкама КПБ (1954), аблвыканкама (1955), Дома палітасветы (1956), карпусоў — галоўнага (1958), радыёфізікі і электронікі (1962), лабараторнага (1965) Белдзяржуніверсітэта, кінатэатра «Кастрычнік» (1973) у Мінску.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1966).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ