wd wp Пошук:

Будынак Мінскага аблвыканкама

Будынак Мінскага аблвыканкама — будынак у цэнтры Мінска, размешчаны на Кастрычніцкай плошчы, па адрасе вул. Энгельса, 4. Будынак з’яўляецца творам савецкай архітэктуры з выкарыстаннем форм класіцызму. У будынку размяшчаецца Мінскі абласны выканаўчы камітэт.

Пабудаваны ў 1962 г. па праекце архітэктара В. Волчака. Арачным праездам злучаны з будынкам цэнтральнага тэлеграфа, разам з якім фарміруе забудову паўднёва-заходняга боку Кастрычніцкай плошчы.

Архітэктура

Уваходная група

Прамавугольны ў плане пяціпавярховы будынак. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна, рытмічна расчлянёны на ўзроўні трох верхніх паверхаў буйнымі пілястрамі з капітэлямі, дэкарыраваны гірляндамі, зоркамі. 1-ы паверх вырашаны як цокальны, апрацаваны светла-карычневай дэкаратыўнай тынкоўкай, 2-і — расшыты пад руст, прасценкі яго прамавугольных аконных праёмаў з’яўляюцца пастаментамі пілястраў верхніх паверхаў. 5-ы паверх з радам арачных аконных праёмаў завершаны буйным антаблементам з карнізам на вялізных дэнтыкулах. Галоўны фасад вылучаны трайной, дэкарыраванай гірляндамі, аркатурай, якая абрамляе прамавугольныя дзвярныя праёмы.

Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Цэнтральная парадная і бакавыя дапаможныя лесвіцы вылучаны на дваровым фасадзе акруглым і прамавугольнымі рызалітамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1962 год у Мінску
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліца Энгельса (Мінск)
Катэгорыя·Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Катэгорыя·Кастрычніцкая плошча (Мінск)
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Віктара Волчака
Катэгорыя·З’явіліся ў 1962 годзе