wd wp Пошук:

Наталля Гінзбург

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гінзбург. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леві. Наталля Гінзбург (італ.: Natalia Ginzburg; 14 ліпеня 1916, Палерма6/7 кастрычніка 1991, Рым) — італьянская пісьменніца.

Біяграфія

Наталля Леві нарадзілася ў Палерма ў яўрэйскай сям’і, якая паходзіла з Трыесту. Яе бацька Джузэпэ Леві, універсітэцкі выкладчык, і тры браты былі арыштаваны і асуджаны па справе антыфашызму.

Дзяцінства і маладосць Наталля правяла ў Турыне, дзе захапілася літаратурнай дзейнасцю. Дэбютавала ў 1933 годзе першым расказам «Дзеці» («I bambini»), апублікаваным у часопісе «Solaria». У 1938 годзе ажанілася з Леонэ Гінсбургам і ад гэтага часу новым прозвішчам падпісвала ўсе свае творы.

У гэтыя гады ўсталявала трывалыя стасункі з прадстаўнікамі турынскага антыфашысцкага руху і ў прыватнасці з інтэлектуаламі вакол выдавецтва «Einaudi», з якімі яе муж, універсітэцкі выкладчык рускай літаратуры супрацоўнічаў з 1933 года.

У 1940 годзе следам за мужам едзе ў высылку ў Абруца, дзе засталася да 1943 года. У 1942 годзе піша і друкуецца пад псеўданімам Алесандра Тарнімпартэ. Першы раман «Вуліца, якая вядзе ў горад» («La strada che va in città») выйшаў у 1945 годзе.

У лютым 1944 года пасля смерці мужа ў вязніцы Наталля вяртаецца ў Турын, дзе да канца другой сусветнай вайны працуе ў выдавецтве «Einaudi».

У 1947 годзе выходзіць другі раман пісьменніцы «Так было» («È stato così»), за які яна атрымала літаратурную прэмію «Tempo».

У 1950 годзе выходзіць замуж за англіста Габрыэле Бальдсіні, дырэктара Інстытута італьянскай культуры ў Лондане. Для Наталлі пачынаецца прадуктыўны творчы перыяд, у якім яна арыентуецца збольшага на ўспаміны і псіхалагічны аналіз.

У 1952 годзе выходзяць «Усе нашыя ўчора» («Tutti i nostri ieri»), у 1957 — зборнік доўгіх расказаў і раман «Стралец» («Sagittario»), у 1961 — «Галасы вечара» («Le voci della sera»).

У 1962 годзе выходзіць зборнік эсэ «Маленькія годнасці» («Le piccole virtù»), у 1963 годзе аўтар атрымала прэмію «Strega» за «Сямейны лексікон» («Lessico famigliare»).

У 1969 годзе памірае муж пісьменніцы, і ад таго часу яна прысвячае сябе выключна літаратуры.

У 1983 годзе балатуецца ў парламент у спісах Камуністычнай партыі Італіі.

Памерла ў Рыме ў 1991 годзе.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Natalia Ginzburg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Natalia Ginzburg // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Find a Grave — 1995.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены Італьянскай камуністычнай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кампа Верана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Віярэджа
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палерма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Стрэга
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі
Катэгорыя·Камуністы Італіі