wd wp Пошук:

Наталля Віктараўна Стасюк

Наталля Віктараўна Стасюк (нар. 21 студзеня 1969, Капаткевічы, Гомельская вобласць) — савецкая і беларуская вяслярка, выступала за зборныя СССР, СНД і Рэспублiкi Беларусь па акадэмічным веславанні ў канцы 1980-х — пачатку 2000-х гадоў. Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў у Атланце, уладальніца срэбранага і бронзавага медалёў чэмпіянатаў свету, шматразовая пераможца і прызёр этапаў Кубка свету, усесаюзных, рэспубліканскіх і моладзевых рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла Гомельскую вобласць, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзілася 21 студзеня 1969 года ў г.п. Капаткевічы Гомельскай вобласці БССР. Скончыла Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны, дзе вучылася на факультэце фізічнай культуры.

Спартыўная кар’ера

Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, праходзіла падрыхтоўку ў гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву № 4 і ў гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву[3].

Першага сур’ёзнага поспеху дабілася ў 1987 годзе, у заліку рулявых васьмёрак выйграла сярэбраны медаль на моладзевым чэмпіянаце свету ў Кёльне. На дарослым міжнародным узроўні дэбютавала ў сезоне 1991 года, калі ўвайшла ў асноўны склад савецкай нацыянальнай зборнай і пабывала на сусветным першынстве ў Вене, адкуль прывезла ўзнагароду срэбнага годнасці, выйграную ў распашных васьмёрках[4].

Пазней прайшла адбор у так званую Аб’яднаную каманду, сабраную з спартоўцаў былых савецкіх рэспублік для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 1992 г. у Барселоне. У складзе васьмімесны экіпажа здолела выйсці ў фінал, аднак, у вырашальным заездзе фінішавала толькі чацвёртай, крыху не дацягнуўшы да прызавых пазіцый[5].

Пасля распаду Савецкага Саюза працягнула выступаць за зборную Беларусі. Так, у 1993 годзе адправілася з камандай на чэмпіянат свету ў чэшскі горад Рачыцэ, дзе заняла пятае месца ў рулявых васьмёрках і сёмае ў бязрульных чацвёрках[6].

Праз год спаборнічала на сусветным першынстве ў амерыканскім Індыянапалісе: паказала пяты вынік у рулявых васьмёрках і шосты ў бязрульных чацьвёрках[7]. Яшчэ праз год на чэмпіянаце свету ў фінскім Тамперэ выйграла бронзавы медаль у заліку бязрульных чацвёрак. Таксама была трынаццатай у бязрульных двойках і пятай у рулявых васьмёрках[8].

Дзякуючы чарадзе удалых выступленняў уганаравалася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце[9]. Заваявала ў праграме распашных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

На розных этапах Кубкаў свету 1997 года, 1998 і 1999 гадоў Стасюк неаднаразова станавілася пераможцай і прызёрам. На чэмпіянаце свету ў французскай Савоi у парных чацвёрках прыйшла да фінішу пятай[10], на наступным сусветным першынстве, якое прайшло ў Кёльне[11], у той жа дысцыпліне была восьмай, гэтак жа выступіла і на першынстве свету ў канадскім Сэнт-Катаринсе[12]. У 2000 годзе на этапе Кубка свету ў Мюнхене выйграла ў парных чацвёрках бронзу, аднак, неўзабаве рашэннем Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту была пажыццёва дыскваліфікавана за ўжыванне допінгу: падчас трэніровачных збораў у Брэсце ў яе крыві выявілі сляды анаболікаў метылтэстастэрона[13].

На гэтым яе кар’ера прафесійнай спартсменкі фактычна скончылася.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Stasiuk Natalia Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Nataliya Stasyuk Праверана 31 студзеня 2020.
  3. https://ru.wikipedia.org/wiki/Стасюк,_Наталья_Викторовна
  4. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1991
  5. https://www.noc.by/olympic-games/belarus/statistics/1992/
  6. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1993
  7. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1994
  8. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1995
  9. https://be.m.wikipedia.org/wiki/Летнія_Алімпійскія_гульні_1996
  10. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1997
  11. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1998
  12. https://ru.wikipedia.org/wiki/Чемпионат_мира_по_академической_гребле_1999
  13. https://www.sovsekretno.ru/articles/zolotaya-likhoradka-olimpiada-2000/
  14. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 года № 315 «Аб прысваеннi групе спартсменаў ганаровага звання „Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь“»

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта