У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галіноўская.
Наталля Віктараўна Галіноўская (нар. 8 мая 1975, г. Гомель) — беларускі ўрач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (2017), прафесар (2019).
Скончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1998; аспірантура, спецыяльнасць «Нервовыя хваробы», 2002).
Працавала ў Навукова-даследчым інстытуце медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі (2003—2005; з 2004 — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі пры наступствах неўралагічных захворванняў); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (2002 і з 2005; у 2007—2017 — дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі з курсам медыцынскай рэабілітацыі і псіхіятрыі, з 2017 — дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, і адначасова прафесар кафедры).
Навуковыя інтарэсы: цэрэбраваскулярныя захворванні (інсульт, часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту); аўтаімунныя захворванні нервовай сістэмы; нейрафізіялогія; нейрапсіхалогія; нейрарэабілітацыя.
Грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2016), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2018).