wd wp Пошук:

Наталля Вячаславаўна Вішнеўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вішнеўская. Наталля Вячаславаўна Вішнеўская (3 мая 1907, Коўна — 3 мая 1989, Ленінград) — беларуская паэтэса, рэдактар.

Біяграфія

У час Першай сусветнай вайны з бацькамі ў эвакуацыі ў Самарскай губерні. Пасля грамадзянскай вайны Вішнеўскія жылі на Случчыне. Тады пачала пісаць вершы. Уплыў на фарміраванне паэтэсы аказаў Якуб Колас, які ўвёў яе ў літаратурнае аб’яднанне «Маладняк» і дапамог стаць студэнткай Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1924). Удзельнічала ў 1-м з’ездзе «Маладняка» (1925). Публікавалася з 1926 года.

У 1928 годзе, на апошнім курсе вучобы, узяла шлюб з паэтам Алесем Дударом, з якім пазнаёмілася ў «Маладняку». Неўзабаве мужа арыштавалі і выслалі ў Смаленск. Паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1929), аднак на працягу года яе творы не друкаваліся, яна не магла знайсці працы, часам галадала. У 1930 «Маладняк» і «Савецкая Беларусь» зноў пачалі друкаваць вершы Наталлі Вішнеўскай, але ў сувязі з завядзеннем новай справы на Алеся Дудара і новымі допытамі, яна з’язджае ў Маскву (1930).

У Маскве працавала ў беларускай секцыі Дзяржаўнага выдавецтва народаў СССР. Пасля яе ліквідацыі перайшла ў газету «Гудок», рэдагавала беларускую старонку. Там пазнаёмілася са сваім другім мужам Алесем Звонакам. У 1934 вярнулася ў Менск. У 1936 годзе па справах Алеся Дудара і Алеся Звонака зноў выклікалася на допыты. Арышту пазбегла, разам з маці з’ехала ўва Украіну, потым у Ленінград (1938), дзе выйшла замуж трэці раз за беларускага паэта Янку Бобрыка. З 1942 годзе ў Горкаўскай вобласці.

У 1945 годзе вярнулася ў Ленінград, працавала бібліятэкаркай. Выгадавала двух дзетдомаўскіх хлопцаў (абодва сталі капітанамі далёкага плавання). З 1962 года на пенсіі. Да літаратурнай дзейнасці не вярнулася.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Рэдактары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта