wd wp Пошук:

Наталля Аляксееўна Сіроціна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сіроціна (значэнні). Наталля Аляксееўна Сіроціна (нар. 21 кастрычніка 1950, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. Працавала ў Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у ІБіА Дзяржбуда БССР, дзе ўдзельнічала ў распрацоўцы і эксперыментальным будаўніцтве абалонак з аблегчаных канструкцый пад кіраўніцтвам Э. М. Кірыенкі; з 1977 года — старшы архітэктар у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гандлёва-грамадскія цэнтры мікрараёнаў Румлёва-80 у Гродне (1980) і Паўднёвы Захад-1 у Мінску (1983), добраўпарадкаванне тэрыторыі, адміністрацыйна-гаспадарчы блок, трыбуны вялікага стрэльбішча ў спорткомплексе «Раўбічы» (1982).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў