wd wp Пошук:

Наталля Іосіфаўна Андрэйчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андрэйчык. Наталля Іосіфаўна Андрэйчык (нар. 5 снежня 1945, Мінск) — беларускі палітык і юрыст. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыст. Працавала стажорам, адвакатам Мінскай абласной калегіі адвакатаў, адвакатам юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі Партызанскага раёна горада Мінска. Выбіралася прэзідэнтам Саюза адвакатаў Беларусі.

Была старшынёй Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, намеснікам старшыні Камісіі па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Былы намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўству і Рэгламенту. Былы член расійска-беларускай камісіі па падрыхтоўцы праекта Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы. Былы намеснік кіраўнікоў дэлегацый Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і па ажыццяўленню кантактаў з Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджана трыма юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Андрейчик Наталия Иосифовна Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Юрысты Беларусі