wd wp Пошук:

Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл

Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл — іканапісны складзень, створаны ў 1760 годзе, з Усехсвяцкай царквы ў г. п. Тураў Гомельскай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Сюжэт

Архангел Рафаіл

У сярэдніку на вохрыстым сярпе стаіць Маці Божая ў сінім хітоне, аранжава-чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі з сядзячым на левай руцэ дзіцем у белым хітоне, жоўтым гімаціі з блакітнай дзяржавай у левай руцэ. На галовах Маці Божай і дзіцяці — кароны[2].

На правай створцы — архангел Рафаіл у сінім сподзе, вохрыстай далматыцы, падпяразанай чырвоным поясам, чырвоным на зялёнай падкладцы гімаціі, з белай хусткай на шыі. Крылы шэра-зялёныя. У левай руцэ белая лілея[2].

На левай створцы — Наталля ў сінім хітоне, вохрыстым кароткім адзенні, аранжава-чырвоным плашчы, з белай хусткай на галаве. У левай руцэ зялёна-сіняя галінка[2].

Ніжнюю палавіну складня займаюць блакітныя воблакі, зверху ў цэнтральнай частцы — пазалочаны раслінны ляпны арнамент, на створках — жоўты фон, аранжава-чырвоныя аркі[2].

Паходжанне

Абраз выяўлены 22-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1972 ва Усехсвяцкай царкве г. п. Турава Гомельскай вобласці[2].

Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1974-75 (Ленінград)[2].

Выстаўкі

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Карціны 1760 года
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Рэлігія ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Абразы Беларусі